top
logo


Anasayfa Basında Dostluk Курбан-Байрам для дзяцей-сiрот

Святкаваць мусульмане пачынаюць з ранiцы, яны наведваюць мячэць, здзяйсняюць святочную малiтву, раздаюць мiласцiну (садака), наведваюць родных i сяброў, просяць адзiн у аднаго даравання, узгадваюць памерлых.

Учора адукацыйна-культурная установа "Достлук" ("Сяброўства"), мэта якога — развiццё сяброўскiх, культурных i iнтэграцыйных сувязяў памiж беларускiм i турэцкiм народамi, наладзiла святочны абед у гонар Курбан -Байрама ў гатэлi "Краўн-Плаза". На абед былi запрошаны турэцкiя сем’i, якiя пражываюць на тэрыторыi Беларусi i беларускiя госцi, у тым лiку каля 50 дзяцей з дзiцячых дамоў сямейнага тыпу.

— Я ўзяла чатырох самых старэйшых, — расказвае Галiна ЖЫЛА, мацi-выхавальнiца з сямейнага дзiцячага дому ў Асiповiчах. — Таню, Олю, Сашу i Наташу. Двое малодшых засталiся дома. Думаю, дзецi запомняць гэты абед: тут усё на самым высокiм узроўнi — i iнтэр’ер, i кухня, i абслугоўванне. Разам з тым, добрая, амаль сямейная атмасфера. I гэта нягледзячы на тое, што частка гасцей размаўляе толькi на турэцкай мове, а частка — толькi на рускай.

Былi i тыя, хто размаўляе, нават спявае, на абедзвюх мовах. I тое, што такiх людзей становiцца ўсё больш — заслуга "Достлук", якi сярод iншага, арганiзоўвае моўныя курсы. Сёлета толькi на платных курсах турэцкай мове навучаецца каля 100 беларусаў (у асноўным беларусак). Акрамя таго, iснуюць бясплатныя курсы ў мiнскай гiмназii №12 i за сiмвалiчную плату — у БДУ. Падчас абеду гасцей забаўлялi вучанiцы мiнскiх гiмназiй — удзельнiцы мiжнародных алiмпiяд па турэцкай мове.

                                                                                                                            Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
                                                                                                                            Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.
 
Türkçe

.

Новый набор

С января начался набор в новые группы по изучению турецкого языка. Количество мест ограничено!

Дополнительный набор

В связи с реорганизацией некоторых существующих групп будет производиться дополнительный набор в группы начального, среднего и высокого уровня владения языком.

Группы для детей

Возможно формирование отдельной группы для детей школьного возраста.

bottom
Каталог TUT.BY Rambler's Top100 Rating All.BY Yabancı Dil